Номер 346, страница 207 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя

Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий со статуей

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 8 классе

Ускладнены сказ. Параграф 41. Сказы з адасобленымі прыдаткамі, знакі прыпынку - номер 346, страница 207.

№346 (с. 207)
Условие. №346 (с. 207)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 207, номер 346, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 207, номер 346, Условие (продолжение 2)

346. Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы з адасобленымі прыдаткамі. Растлумачце іх значэнні і пастаноўку знакаў прыпынку.

Суботнім майскім ранкам мы, вучні пачатковых класаў, адправіліся ў чарговае падарожжа па родным краі. Сёння нас чакала экскурсійная паездка ў аграгарадок Залессе з мэтай наведвання музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага, таленавітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча пачатку XIX стагоддзя, аўтара вядомага паланэзу «Развітанне з Радзімай». Наша знаёмства з «Паўночнымі Афінамі», культурным цэнтрам, дзе пастаянна праводзіліся мастацкія выстаўкі, балі, літаратурныя чытанні і музычныя вечары, пачалося са старадаўняй ліпавай алеі, якая раней служыла пад’язной дарогай. Сустрэлі нас дрэвы, якія пражылі свой век з глыбокай годнасцю. У канцы алеі мы заўважылі памятны камень роду Агінскіх, а таксама каплічку, якая ў тыя часы была сямейнай. Непаўторныя пейзажы прымусілі нас прагуляцца па парку. Асабліва мы залюбаваліся возерам з векавымі вербамі, астраўкамі і мосцікамі. І вось у назначаны час адпраўляемся ў прыгожы сядзібны дом з калонамі. На парозе нас гасцінна сустракае экскурсавод, апранутая як старэйшая дачка Агінскага Амелія. Яна ў цікавай і даступнай форме на роднай мове знаёміць нас з жыццём і дзейнасцю кампазітара і яго сям’і. Потым яе па чарзе змяняюць Іда, малодшая сястра, Ірэніюша, брат, і нават асабісты сакратар Агінскага. Дзякуючы арыгінальна пабудаванай экскурсіі мы адчулі атмасферу таго часу, як быццам перанесліся ў XIX стагоддзе. Экспазіцыя музея-сядзібы, якая прадстаўлена 13 заламі, вельмі ўразіла нас. Зала для музыцыравання з музычнымі інструментамі і пюпітрамII, вялікая і малая гасцёўні з камінамі і мноствам партрэтаў, кабінет, більярдная, кафейня, аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін, велізарны ўнутраны двор, альтанка Амеліі. Пасля наведвання сядзібы мы адправіліся да невялікай рачулкі, дзе адшукалі памятныя камяні, пакінутыя тут з тых далёкіх часоў. Адзін з іх прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, другі — Жану Ралею, настаўніку Агінскага. Напрыканцы кожны з нас загадаў жаданне ля самага старога дрэва ў парку.

Такім чынам, экскурсія ў «Паўночныя Афіны» аказалася змястоўнай і атмасфернай. А прыгожыя фотаздымкі будуць нам успамінам аб гэтым цудоўным месцы (М. Жук).

З якой мэтай у гэтым тэксце выкарыстоўваюцца прыдаткі?

Запішыце лікі словамі ў адпаведнай форме.

@ Чаму сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага была названа «Паўночнымі Афінамі»?

Якое жаданне загадалі б вы ля самага старога дрэва ў «Паўночных Афінах»?

Решение. №346 (с. 207)
Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 207, номер 346, Решение Белорусский язык (Беларуская мова), 8 класс Учебник, авторы: Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, Саматыя Ірына Мікалаеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 207, номер 346, Решение (продолжение 2)
Решение 2. №346 (с. 207)

1. Прыдаткі ў гэтым тэксце выкарыстоўваюцца для ўдакладнення і характарыстыкі асоб і месцаў, што робіць апавяданне больш дэталёвым і выразным.

2. Дзевятнаццатага, трынаццаццю, дзевятнаццатае.

3. Сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага была названа «Паўночнымі Афінамі», таму што яна была культурным цэнтрам, дзе пастаянна праводзіліся мастацкія выстаўкі, балі, літаратурныя чытанні і музычныя вечары.

4. Ля самага старога дрэва я загадаў бы жаданне яшчэ раз наведаць гэтае цудоўнае месца.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 346 расположенного на странице 207 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №346 (с. 207), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.