Номер 283, страница 168 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Ускладнены сказ. Параграф 35. Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, знакі прыпынку - номер 283, страница 168.
№283 (с. 168)
Условие. №283 (с. 168)
скриншот условия
283. Прачытайце тэксты, вызначце іх тып і стыль. Як вы гэта вызначылі? Якую ролю выконваюць аднародныя члены сказа ў пабудове тэксту?
I.Васька пакуль што не зусім добра ведае лугавыя лекавыя расліны, аднак падбел сярод іх лёгка адрозніць па роўных і булаватых сцяблінках, па жоўтых кветках, сабраных у вузкія і дробныя вяночкі. Падбел, надзвычай карысны ад кашлю, спачатку цвіце, а потым ужо абрастае чырванавата-бурым лісцем. Цікавы ён і тым, што, як ганарлівы шляхціц, мае яшчэ дзве запасныя назвы: маташнік, маці-мачыха. Слова «маташнік», зрэшты, нічога не гаворыць, другую ж назву расліны займальна тлумачыць баба Марка. Аказваецца, сэрцападобны, з вострымі зубчыкамі па краях, зялёны ліст падбелу спадыспаду мяккі ад пуху і цёплы на дотык — адсюль «маці», зверху той жа ліст гладкі і халодны — адсюль «мачыха». Як вядома, маці ў Ваські няма, а бурклівая мачыха, напэўна, і забыла, што непадалёк у дзедавай хаце жыве і гадуецца яе непаслухмяны, наравісты пасынак. Іменна вось таму ён не любіць гэтую дзіўную лекавую траву (В. Гардзей).
II.Падбел звычайны — Tussilago farfara — сям'я складанакветных — Compositae.
Шматгадовая травяністая расліна да 20 см вышынёй, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастаячае, укрыта лускападобным лісцем, з'яўляецца ранняй вясной і мае па адным кветкавым кошыку. Як язычковыя крайнія кветкі, так і трубчастыя сярэдзінныя залаціста-жоўтага колеру. Пасля адцвітання ў расліны развіваецца разетка прыкаранёвых доўгачаранковых лістоў. Пласцінка ліста акруглая або шырокая, яйкападобная, нераўнаемная, зверху цёмна-зялёная, амаль голая, знізу белавата-лямцавая. Плод — сям'янка з чубком (Я. Шмярко, І. Мазан ).
Прааналізуйце тэксты. Ахарактарызуйце іх кампазіцыю, складзіце план кожнага тэксту, выкарыстоўваючы аўтарскія словы. Вусна перакажыце змест аднаго з тэкстаў.
Решение. №283 (с. 168)
Решение 2. №283 (с. 168)
Першы тэкст належыць да мастацкага стылю. Тып тэксту — апісанне з элементамі апавядання.
Другі тэкст належыць да навуковага стылю. Тып тэксту — апісанне.
Стыль і тып тэкстаў вызначаюцца на аснове іх мэт, моўных сродкаў і сферы ўжывання. Першы тэкст выкарыстоўвае вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты: ганарлівы шляхціц, бурклівая мачыха; параўнанні), каб стварыць мастацкі вобраз і ўздзейнічаць на пачуцці чытача. Другі тэкст выкарыстоўвае навуковую тэрміналогію (сям’я складанакветных, травяністая расліна, карэнішча, сямянка), дакладныя даныя і аб’ектыўны тон, каб паведаміць навуковую інфармацыю.
Аднародныя члены сказа ў абодвух тэкстах служаць для дэталізацыі і стварэння больш поўнага ўяўлення пра прадмет. У мастацкім тэксце яны робяць апісанне больш жывым і выразным («на роўных і булаватых сцяблінках»; «сабраных у вузкія і дробныя вяночкі»; «мяккі ад пуху і цёплы на дотык»; «гладкі і халодны»; «жыве і гадуецца»). У навуковым тэксце аднародныя члены дапамагаюць сістэматызаваць прыметы і даць дакладнае, лагічнае апісанне («Як язычковыя крайнія кветкі, так і трубчастыя сярэдзіннія»; «круглая або шырокая, яйкападобная, нераўнаёмная»).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 283 расположенного на странице 168 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №283 (с. 168), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.